Дыспетчары Панамскага канала граюць у караблікі


Мадэрнізацыя Панамскага канала скончылася: цяпер ён зможа прапускаць танкеры водазмяшчэннем 130 тысячаў тонаў.

Сёння адміністрацыя Панамскага каналу заявіла, што падышло да завяршэння амаль 8-гадовае будаўніцтва трэцяй групы шлюзаў 80-кіламетровай суднаходнай артэрыі – яны гатовыя прымаць караблі.

Афіцыйнае адкрыццё гідратэхнічных збудаванняў адбудзецца 26 чэрвеня – са спазненнем на два гады ад заяўленага тэрміну іхнай здачы ў эксплуатацыю.

Цяпер праз канал змогуць праходзіць нафтавыя танкеры водазмяшчэннем 130 тысячаў тонаў, што значна скароціць час дастаўкі венесуэльскай нафты ў Кітай.

На здымку: дыспетчары Панамскага канала кіруюць мініяцюрным буксірам падчас заняткаў па манеўраванні ў навучальным цэнтры Панамскага канала, на ўскрайку Панамы, сталіцы Панамы. 1-га чэрвеня 2016 года.

ДД, belsat.eu; фота: Карлас Хасо / Carlos Jasso / Reuters

Стужка навінаў