Дыспетчар МНС адгаварыў жанчыну ад суіцыду ў Берасці


Увечары 16 верасня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Берасця патэлефанавала жанчына і распавяла, што збіраецца скокнуць уніз з 9-га паверху.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Званок прыняў старэйшы прапаршчык унутранай службы Уладзімір Шылееў. Падчас размовы ён даведаўся, дзе знаходзіцца жанчына. Паралельна супрацоўнікі МНС выйшлі на сувязь з вахцёрам інтэрнату, на месца выехалі медыкі і ратавальнікі. У гэты час старэйшы прапаршчык пераканаў жанчыну ў тым, каб яна не здзяйсняла суіцыд.

Да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС на гаўбец ужо падняліся міліцыянты. Жанчына знаходзілася ў стане падвышанай эмацыйнай узрушанасці.

Выратаваць ад неабдуманага ўчынку яе ўдалося дзякуючы разумным дзеянням працаўніка цэнтру аператыўнага ўпраўлення МНС.

Старэйшы прапаршчык унутранай службы Уладзімір Шылееў – неаднаразовы пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства сярод дыспетчараў МНС. Па адукацыі ён псіхолаг. У МНС служыць з 2006 года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары