Дырэктарку Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве хочуць пасадзіць


Жанчыну абвінавачваюць у наяўнасці ў бібліятэцы «газетаў, якія могуць насіць русафобскі характар».

Супраць 58-гадовай Наталлі Шарынай завялі справу на падставе п. «б», ч. 2 арт. 282 КК РФ (узбуджэнне нацыянальнай нянавісці і варожасці, а таксама знявага чалавечай годнасці).

У кабінеце Шарынай знайшлі некалькі асобнікаў выдання «Час Руху», «у якой сустракаюцца заклікі да барацьбы з рускім светам», перадае lenta.ru, спасылаючыся на тэлеканал «Lifenews».[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26352″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]МЗС Украіны выказаў пратэст у сувязі з ператрусамі ў бібліятэцы ў Маскве.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў