Дырэктара «Даманавічы-Агра» затрымалі за крадзеж мяса на $ 680 000


Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб крадзяжы маёмасці СУП «Даманавічы-Агра» ў Калінкавіцкім раёне.

Паводле прэс-службы ведамства ў выніку злачынных дзеянняў дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства па папярэдняй змове з кіраўніком кампаніі з Менскай вобласці, пры дапамозе фіктыўных дакументаў на адгрузку буйной рагатай жывёлы, мяса і прадукцыі ўласнай вытворчасці, здзейсніў з ім крадзеж маёмасці прадпрыемства на суму больш як 1 300 000 дэнамінаваныя рублёў.

Выкрадзеная прадукцыя рэалізоўвалася ў Беларусі і Расеі.

У дачыненні да фігурантаў расследавання заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў