Дырэктар ЖЭУ: «Падʼезды цяпер будуць прыбіраць раз у месяц. А што вы хацелі за 53 капейкі?»


Zeu

Павел Сліж

Дырэктар ЖЭУ N3 Завадскога раёну Менску Павел Сліж падрабязна распавёў, пра цяжкасці працы камунальнікаў.

Пра прыборкі падʼездаў і заробкі дворнікаў

– Пачну з указа Прэзідэнта № 107 «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, аказаных насельніцтву». У ім прагаворваецца спіс паслугаў, а таксама выразная плата за іх. Напрыклад, за ўборку падʼездаў кожны зарэгістраваны жыхар дому плаціць 53 капейкі. Бярэм звычайны 9-павярховы дом, дзе ў падʼездзе 35 кватэр. У кожнай з іх, напрыклад, прапісаныя тры чалавекі. Шляхам простага множання атрымліваем Br55,6 рубля на адзін падʼезд. Гэтай сумы павінна хапіць на матэрыялы (мыла, шчоткі, швабры) для прыбірання падʼезда і аплату прыбіральніку за паслугі.

Цяпер вернемся крыху назад. Раней нормай было прыбіраць падʼезды два разы на тыдзень. Пасля, з прычыны загружанасці працаўнікоў, было вырашана рабіць гэта два разы на месяц. Цяпер максімальную колькасць прыбіранняў падʼездаў – адзін раз у месяц вільготнае, 3-4 разы на месяц – сухое (падмятанне).

А цяпер давайце паглядзім, што ўваходзіць у гэтыя 53 капейкі: асноўнае прыбіранне месцаў агульнага карыстання і выдаленне смецця з смеццепрыёмнай камеры. Людзі ж за гэтыя грошы яшчэ патрабуюць падмятанне пылу, ачыстку дошак інфармавання, чыстку ўваходных дзвярэй, праціранне сценаў і парэнчаў, падмятанне і мыццё кабіны ліфта. Але вылучаныя сродкі не могуць ніяк пакрыць жадання грамадзянаў, якія любяць чысціню!

Пра працаўнікоў ЖЭУ, ЖЭК, ЖКГ

– Час змяніўся і той савецкі стэрэатып пра тое, што ў ЖЭУ працуюць толькі Афоні, даўно сябе зжыў. Безумоўна, на любым прадпрыемстве ёсць нядобрасумленныя супрацоўнікі.

Да кожнага кантралёра ня прыставіш, але сёння ў ЖЭСах працуюць нармальныя, добрасумленныя людзі, якія хочуць карміць свае семʼі. Паверце, яны гатовыя працаваць, але любая праца мае быць узнагароджаная ў грашовым эквіваленце, чаго не адбываецца.

Безумоўна, здольны чалавек запрацуе заўсёды, але ў нас годныя людзі, заробак якіх не прадумана да канца.

Наагул, у ЖЭУ павінна працаваць 350 чалавек, а працуе 215 супрацоўнікаў. Хутка іх будзе яшчэ менш, таму што людзі хочуць працаваць і зарабляць нармальныя грошы.

НМ, belsat.eu, паводле Realt.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары