Дырэктар Саюзу вытворцаў малака пра канфлікт Расеі і Беларусі: гэта часовае рашэнне


«Рассельгаснагляд» 7 студзеня ўвёў часовыя санкцыі супраць пяці беларускіх прадпрыемстваў малочнай вытворчасці. Акрамя гэтага ведамства ўвяло спецыяльны фітасанітарны рэжым на прадукты раслінаводства праз Беларусь, асцерагаючыся рээкспарту прадуктаў харчавання з краінаў, у адносінах якіх дзейнічае эмбарга.

Менск просіць не драматызаваць сітуацыю, лічачы абмежаванні Масквы незаконнымі. Пра прадуктовы канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй – выканаўчы дырэктар Нацыянальнага саюзу вытворцаў малака Арцём Белоў.

Канфлікт вакол малака ўзнікалі да 2012 года, пасля было зацішша, і вось зноў успышка. Чаму?

Напрыканцы мінулага года мы сутыкнуліся з сурёзнай дэвальвацыяй, ростам сабекошту прадукцыі і зніжэннем прыбытковасці вытворцаў суровага малака, як і пераапрацоўнікаў. Таму зноў паўстала пытанне, што нам трэба выпрацоўваць такія ўзаемаадносіны з беларускімі калегамі, якія б дазвалялі забяспечыць прыбытковасць не толькі беларускім вытворцам, але і расейскім. Таму я не казаў бы пра сурёзны канфлікт, я б гаварыў пра дыялог адносна ўзаемадзеяння на агульным рынку адзінай эканамічнай прасторы.

У чым глабальныя прэтэнзіі расейскіх малочнікаў да беларускіх калегаў?

Зачынілі пяць прадпрыемстваў, прычым не самых вялікіх. Таму гаварыць пра глабальныя прэтэнзіі да беларускай малочкі заўчасна. Сапраўды «Рассельгаснагляд» рэгулярна спраўджвае прадпрыемствы ва ўсіх краінах. Пасля ліквідацыі недахопаў гэтым прадпрыемствам дазволяць дастаўляць прадукты ў Расею.

Якія перспектывы гэтых канфліктаў?

Мы вельмі цесна звязаныя з Беларуссю і я думаю гэта часовае рашэнне. Пасля ліквідацыі заўвагаў абмежаванні будуць зняты і пастаўкі, мяркую, ўзновяцца.

Больш у відэматэрыяле.

Глядзіце таксама>>> «Беларускія прадукты заўсёды смачныя і свежыя»

ДР, belsat.eu

 

Стужка навінаў