Дырэктар Праграмы Каліноўскага: маладыя беларусы перастаюць цікавіцца палітыкай


Пра будучыню Праграмы Каліноўскага «Белсат» размаўляе з Янам Маліцкім, які кіруе ініцыятывай польскага ўраду ўжо 10 гадоў. На фотаздымках – выпускнікі Праграмы.

Што было найцяжэйшае на пачатку існавання Праграмы?

Падчас першага і часткова другога набору на Праграму найвялікшыя праблемы былі звязаныя з падрыхтаванасцю кандыдатаў да навучання ў Польшчы: першыя каліноўцы не ведалі польскай мовы, часта не былі падрыхтаваныя фармальна – так, як, напрыклад, польскія абітурыенты.

Іх удалося вырашыць проста: часткова ад другога і цалкам ад трэцяга набораў аж да сёння я ўвёў безумоўную сістэму суровага адбору: спачатку кандыдаты падаюць заяву, потым праходзяць праз дзве кваліфікацыйныя камісіі – у польскай амбасадзе ў Менску, а потым у Варшаве. Гэта тычыцца кожнага кандыдата. Гаворка тут не пра здольнасці або веды кандыдата: калі б ён не меў ведаў, то не думаў б пра навучанне ўва ўніверсітэце.[/vc_column_text][vc_single_image image=”152214″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Дасведчаны прафесар або выкладчык можа падчас кваліфікацыйнай размовы ацаніць эмацыянальную спеласць кандыдата наагул да навучання ў высокай школе – незалежна ад таго, хоча ён вывучаць матэматыку ці класічную філалогію. Гэта пытанне агульнай, базавай падрыхтоўкі кандыдата.

Беларускія вучні заканчваюць школу на адзін, а часам на два гады раней, чым у Польшчы – у нашым разуменні людзі ў такім веку проста занадта маладыя для таго, каб ісці ўва ўніверсітэт.[/vc_column_text][vc_single_image image=”152234″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Трэці аспект – польская мова. Падчас размовы кваліфікацыйная камісія ацэньвае, ці кандыдат (пры ўмове агульнай падрыхтаванасці да вучобы) дасць сабе рады ўва ўніверсітэце пасля двух месяцаў летніх курсаў мовы ці патрабуе, аднак, гадавога моўнага курсу.

Як Вы ацэньваеце найважнейшыя вынікі Праграмы ў глабальным сэнсе?

Я б вызначыў два галоўныя. Па-першае, з-за Праграмы Каліноўскага рэжым Лукашэнкі перастаў выключаць маладых людзей з універсітэтаў. Улады зразумелі, што выключэнне не пагаршае, а паляпшае сітуацыю студэнта, бо ён атрымоўвае шанец вучыцца ў Польшчы.

Па-другое, гэта 274 дыпломы, 1 распачатая кандыдацкая і 1 доктарская. Гэта – вельмі шмат, зважаючы на тое, што ў каліноўцаў няма абавязку заканчваць вучобу.[/vc_column_text][vc_column_text]Асабліва шмат выляцела з першага набору – людзі былі проста не падрыхтаваныя да вучобы. Мы ганарымся, што змаглі запрапанаваць дапамогу гэтым людзям – запрасіць вучыцца ў Польшчу, але яны проста не вытрымалі ўніверсітэцкіх патрабаванняў.

Ёсць яшчэ трэці вынік: я асабіста ўжо дзесяць гадоў не магу наведаць Беларусь. Гэта несправядліва, бо тыя, каго выключылі з універсітэту і каго я прыняў на Праграму, могуць уязджаць. А я, хаця ніхто не даваў мне стыпендыі, маю забарону на ўезд. Спадзяюся, у будучыні каліноўцы дапамогуць мне разабрацца з гэтай праблемай. (Смяецца)

Ці Вы заўважылі цягам гэтых дзесяці гадоў змены ў маладых беларусах, якія прыязджаюць на Праграму?

Нарастаюць дзве рэчы – тэарэтычна супрацьлеглыя сабе.

Па-першае, змяншаецца цікавасць маладых людзей да грамадскіх і палітычных праблемаў, справай нацыянальнай барацьбы. Гэта заўважна падчас уступных іспытаў. Прыходзіць мноства людзей, якія проста хочуць паехаць вучыцца ў Польшчу, бо польскі дыплом – лепшы. Часам кандыдаты на Праграму кажуць, што маюць кепскія вынікі ЦТ і баяцца, што не трапяць у беларускія ВНУ. Яны хочуць трапіць на Праграму, бо штосьці рабілі і дзесьці засвяціліся. Гэта негатыўны працэс.[/vc_column_text][vc_single_image image=”152226″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Па-другое, сярод тых, хто трапляе на праграму, ёсць такія асобы, як, напрыклад, Вітаўт Сіўчык, якія перакананыя, што трэба цяжка працаваць і вучыцца, бо Беларусі патрэбныя новыя эліты. Гэта пазітыўны працэс.

Падчас з’езду Аляксандр Мілінкевіч выказаў спадзяванне, што Праграма Каліноўскага захаваецца назаўсёды. Ці існуе такая магчымасць у святле таго, што Польшча распачала раманс з Лукашэнкам – нядаўна ў Менску з візітам быў міністр замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі?

Праграма Каліноўскага – палітычная, створаная, каб дапамагчы непасрэдна тым, хто трапіў пад пераслед, або іх дзецям. Мы дасканала ведаем, што сітуацыя на Беларусі змянілася: палітычных рэпрэсіяў цяпер няма. З гэтага пункту гледжання праз пяць гадоў Праграма павінная быць закрытая, калі апошнія стыпендыяты скончаць вучобу.

Але ў Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі, а асабліва ў Міністэрстве замежных справаў задумваюцца наконт таго, пра што сказаў Аляксандр Мілінкевіч: што гэтую Праграму, скіраваную для беларускіх грамадзянаў, нельга ні з чым параўнаць. Гэта шанец выхоўваць беларускія эліты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”152222″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Але нядаўна сродкі на Праграму Каліноўскага рэзка абрэзалі – сёлета я прыняў толькі 25 стыпендыятаў – непараўнальна менш, чым дагэтуль.

Але трэба памятаць, што ўзамен быў створаны Цэнтр беларускіх даследаванняў, прызначаны для тых беларускіх выкладчыкаў, якіх выкінулі з высокіх школаў за палітыку, перадусім з Гарадзенскага ўніверсітэту. На сёння ў гэтым цэнтры працуе 12 спецыялістаў – гэта вельмі сурʼёзны даследчыцкі калектыў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”152218″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Калі сродкі, прызначаныя на Праграму Каліноўскага, не прапалі і будуць прызначацца на дапамогу беларускім грамадзянам у шырокім сэнсе – лічу, гэта пазітыўнае сальда.

Што наконт лёсу Праграмы Каліноўскага – ён невядомы. Але нават калі яе закрыюць – то толькі праз тое, што спыніліся палітычныя рэпрэсіі. Кожны з нас павінен быць гэтым задаволены.

Размаўлялі Марына Вашкевіч і Дзяніс Дзюба; фота Дзяніса Дзюбы

Стужка навінаў