Дырэктар кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі прабачыўся перад Мікітам Гвоздевым і просіць вярнуцца


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”19850,19837,19846,19841″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]У якасці пакарання за фота з Пагоняй кадэтаў маюць пазбавіць звальнення за парушэнне ўстаноўленай формы адзення.

На мінулым тыдні чацвёра навучэнцаў Берасцейскай абласной кадэцкай вучэльні выклалі ў інтэрнэт фота, дзе яны пазуюць у саколках з гербам Пагоня. Пасля з’явілася інфармацыя, што Мікіту Гвоздзева, які размясціў здымак у сеціве, выключылі з вучэльні.

«Наколькі мы ведаем, ніхто не выключаны, усе вучацца», – распавялі «Еўрарадыё» у Берасцейскім аблвыканкаме.

Але хлопец, якога нібыта выключылі, на вучобу пакуль не з’явіўся.

“Яго сёння няма, ён захварэў. Прыедзе ў сераду ці чацвер. Яго бацькі забралі дакументы. А ўсе астатнія з фотаздымка вучацца”, – распавёў адзін з навучэнцаў.

Аднакласнікі Мікіты кажуць, што дырэктар вучэльні забраў назад свае словы пра адлічэнне трох хлопцаў, піша «Наша Ніва». Кадэты распавядаюць, што дырэктар выбачыўся перад Мікітам Гвоздзевым і ягонымі бацькамі за рэзкую рэакцыю і прасіў хлопца вярнуцца ў вучэльню. Але сам хлопец цяпер узважвае, ці варта, – гавораць яго аднакласнікі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў