Дырэктар ФСБ: сталінскія рэпрэсіі мелі «аб'ектыўныя» падставы – трацкісты і шпіёны рыхтавалі ліквідацыю Сталіна


Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў заявіў, што значная частка крымінальных справаў часоў Вялікага тэрору 1937-1938 гг. не былі сфабрыкаваныя.

«Хоць у многіх дадзены перыяд асацыюецца з масавай фабрыкацыі абвінавачванняў, архіўныя матэрыялы сведчаць аб наяўнасці аб’ектыўнага боку ў значнай часткі крымінальных справаў, якія ў тым ліку былі пакладзены ў аснову вядомых адкрытых працэсаў. Планы прыхільнікаў Л. Троцкага па змяшчэнню ці нават ліквідацыі І. Сталіна і яго паплечнікаў у кіраўніцтве ВКП (б) – зусім не выдумка, гэтак жа як і сувязі змоўшчыкаў з замежнымі спецслужбамі», – заявіў Бортнікаў у інтэрвʼю «Российской газете».

Бортнікаў прызнае, што некаторыя чэкісты здзяйснялі «злачынныя дзеянні», але большая іх частка «панесла заслужанае пакаранне пасля змяшчэння і расстрэлу Яжова».

«Масавыя палітычныя рэпрэсіі скончыліся пасля прыняцця пастановы ЦК ВКП (б) і СНК СССР «Аб арыштах, пракурорскім наглядзе і вядзенні следства» ад 17 лістапада 1938 гады. Прызначаны на пасаду наркама ўнутраных справаў Л. Берыя аднавіў ГУГБ НКВД і правёў кадравыя «чысткі», выгнаўшы карʼерыстаў папярэдніх прызываў», – заявіў кіраўнік ФСБ.

Бортнікава таксама не бянтэжыць сам выраз – «чэкіст»:

«Адхрышчвацца ад слова «чэкіст» – гэта ўсё роўна, што даводзіць да агульнага забыцця пакалення нашых папярэднікаў».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў