Дырэктар Эрмітажу не мае намеру вяртаць Беларусі культурныя каштоўнасці


Такую выснову можна зрабіць з інтэрв’ю Міхаіла Піятроўскага беларускаму тэлебачанню.

Дзяржаўны Эрмітаж не збіраецца вяртаць Беларусі нацыянальныя культурныя каштоўнасці. Падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» дырэктара музею Міхаіла Піятроўскага запыталі, ці можа Эрмітаж «падзяліцца» з Беларуссю нацыянальнымі сімваламі.

Піятроўскі назваў «дрэннай рэччу» разуменне мастацтва як уласнасці.

«Ёсць толькі асобныя рэчы ў нацыянальных культурах, а гэта ўжо выходзіць за межы мастацтва, якія было б добра мець. Такія ёсць і ў Расеі, і ў Беларусі», – адказаў Піятроўскі.

Таксама дырэктар Эрмітажу выказаўся супраць рэстытуцыі.

ЗК, belsat.eu, паводле Naviny.by

Стужка навінаў