Скот Роўланд: Без зменаў Беларусь не будзе на ўзроўні вядучых гаспадарак (інтэрв’ю “Белсату”)


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=st4l1b0EJVw”][/vc_column][/vc_row]Эксклюзіўнае відэаінтэрвю часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Скота Роўланда «Белсату» (даступныя цітры).

Скот Роўланд: За той час, што я знаходжуся тут, справы бясспрэчна палепшыліся. Мы дамагліся таго, каб амбасадзе дазволілі вярнуць дзве пасады. У нас зараз на два дыпламаты больш, чым тады, калі я прыехаў. Нас зараз сямёра, сем пасадаў адобрана. Я бачу, што па шэрагу пазіцыяў ёсць супраца – напрыклад, па вызваленні палітвязняў. ЗША і ЕЗ вельмі працавалі над гэтым, і мы ўспрымаем гэта вызваленне як вельмі пазітыўны сігнал. Беларусь адыграла вельмі важную ролю, калі пагадзілася быць пляцоўкаю для сустрэчаў Кантактнай групы. Праца Кантактнай групы, якая збірала два бакі і дадатковых удзельнікаў канфлікту для размоваў, таксама значная. Становішча Беларусі ўнікальнае – у яе добрыя стасункі і з Украінай, і з Расеяй. Ёсць не так шмат краінаў, якія б маглі быць пляцоўкай для сустрэчаў кантактнай групы, і ЗША і ЕЗ вельмі ацанілі гэта.

«Белсат»: Ці можа Беларусь быць у чымсьці прыкладам для развітых заходніх краінаў?

Скот Роўланд: Беларускі ІТ-сектар робіць проста фантастычныя поспехі! Гэта мадэль, якую можна выкарыстаць у іншых сферах беларускай эканомікі. ЗША робіць стаўку на рынак прыватных паслугаў і прадпрымальніцтва, мы гэта вельмі падтрымліваем, бо верым у тое, што прыватная ініцыятыва – гэта мадэль эканамічнага росту.

Мяркую, што ў супрацы з урадам Беларусі мы будзем прасоўваць прадпрымальніцтва, павелічэнне рынка прыватных паслугаў, што прывядзе да стварэння новых працоўных месцаў і «эканомікі будучыні», бо калі не будзе зменаў, то ў вас не атрымаецца быць на адным узроўні з вядучымі гаспадаркамі свету.

«Белсат»: Ці будзе дэмакратыя карыснай для Беларусі?

Скот Роўланд: На паўночнаамерыканскім кантыненце тры вялікія дэмакратычныя дзяржавы – Мексіка, Канада і ЗША. Пакуль я жыву – а мне ўжо даволі шмат гадоў – мы ніколі не ваявалі. Мяркую, што гэта добрая мадэль для іншых рэгіёнаў. У нас добрыя, «здаровыя» дэмакратычныя дзяржавы і гандлёвыя адносіны. Нам не трэба хвалявацца з-за нестабільнасці, вайны, гвалту, мы можам спадзявацца на стабільнасць у будучыні. Я працытую свайго калегу Бруса Бакнэла, які вельмі любіць цытаваць чалавека, якога мы абодва вельмі паважаем – сэра Уінстана Чэрчыля: «Канешне, дэмакратыя – вельмі кепскі лад. На жаль, усе астатнія яшчэ горш». Дэмакратыя – гэта не заўсёды парадак, але самае галоўнае – гэта працаваць далей, працягваць яе паляпшаць. Пры дэмакратыі немагчыма дасягнуць дасканаласці, яна патрабуе пастаяннай працы.

«Белсат»: У якім выпадку санкцыі супраць Беларусі зноў будуць актываваныя?

Скот Роўланд: Назіраўся пэўны прагрэс, напрыклад, вызвалілі палітычных вязняў. Канешне, мы хочам захавання статус-кво. Калі з’явяцца новыя вязні сумлення, то, вядома, ён будзе пад пагрозай. Праз шэсць месяцаў мы разгледзім пытанне, ці варта далей прыпыняць дзеянне санкцыяў.

Стужка навінаў