Дынама-Менск – другі ў Еўропе


Сёння Міжнародная федэрацыя хакея апублікавала рэйтынг наведвальнасці матчаў еўрапейскіх хакейных клубаў. Другі год запар першы радок у ім займае ў ім хакейны клуб «Бэрн». Другое месца заняў ХК «Дынама-Менск», які пазалетась ужо станавіўся другім, але летась апусціўся на шосты радок. У сезоне 2014-2015 гг. усе хатнія матчы былі запоўненыя ў сярэднім на 94%, на матчы хадзіла блізу 14 120 чалавек, білеты на 11 гульняў былі прададзеныя цалкам. У пяцёрку найпапулярнейшых сярод гледачоў клубаў Еўропы ўвайшлі таксама берлінскі «Эйсбарэн», пецярбургскі «СКА», «Адлер» з Мангайму і «Кёльнскія Акулы».

Дадамо, што каманда Любаміра Покавіча паказвала ў гэтым сезоне стабільны хакей і паднялася ў рэйтынгу Кантынентальнай хакейнай лігі на 5 месца. У плэй-оф менская каманда выйшла на хельсінкскі Йокерыт, з якім прайграла з лікам 1:4. Фінская каманда, для якой гэты сезон стаў у КХЛ першым, паднялася ў рэйтынгу наведвальнасці з дзявятага на сёмае месца.

Дарэчы сёння са сталічным клубам трохгадовую дамову на далейшае супрацоўніцтва падпісаў украінскі нападнік Аляксандр Мацерухін, які прызнаўся, што Беларусь стала для яго роднай. Лічу, што падпісаў кантракт дома, – цытуе спартоўцу афіцыйны сайт менскага «Дынама».

ДД

Стужка навінаў