Дылер у спадніцы: 17-гадовая гамяльчанка атрымала 8 гадоў турмы


У судзе школьніца сцвярджала, што знайшла пачак цыгарэт з пакецікамі спайсаў. Суддзя ёй не паверыў.

Раней яна ўжывала наркотыкі, таму ведала, як яны выглядаюць. Суд не паверыў яе паказанням, – распавяла «Гомельскай праўдзе» памочнік гомельскага пракурора Юліана Файзуліна.

Сведкі, якія праходзілі па справе, заявілі ў судзе, што 17-гадовая гамяльчанка прадавала ім наркотыкі. Суд прыгаварыў школьніцу да 8 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ, belsat.eu, паводле gp.by

Стужка навінаў