ДыКапрыё атрымаў свой першы «Оскар»


Кінаакадэмія прызнала лепшым акторам Леанарда ДыКапрыё за ролю ў фільме «Выжылы».

Цырымонія ўручэння прэміяў адбылася гэтай ноччу ў Лос-Анджэлесе. Акрамя ДыКапрыё на лепшую мужчынскую ролю прэтэндлавалі Брайан Крэнстан (за ролю ў «Трамба»), Мэт Дэймэн («Марсіянін»), Міхаэль Фасбэндэр («Стыў Джобс») або Эдзі РэдмэйнДзячына з Даніі»).

Раней Леанарда ДыКапрыё пяць разоў намінаваўся на «Оскар».

Вось што сказаў актор падчас атрымання ўзнагароды:

«Выжылы» ствараўся, каб паказаць дачыненні чалавека з прыродным светам, са светам, якім мы разам адчувалі ў 2015 годзе – самым гарачым у гісторыі. Нашая вытворчасць павінна перамясціцца на поўдзень планеты, каб быць у стане знайсці снег. Змена клімату – гэта рэальнасць, гэта адбываецца цяпер. Гэта зʼяўляецца самай актуальнай пагрозай для ўсёй нашай разнастайнасці. Мы павінны працаваць разам, каб спыніць гэта. Нам трэба падтрымліваць лідараў па ўсім свеце, якія выступаюць не ў інтарэсах вялікіх забруджвальнікаў ці вялікіх карпарацыяў, а ў інтарэсах усяго чалавецтва, у інтарэсах карэнных народаў свету, мільярдаў і мільярдаў людзей, што нічога не маюць і чые галасы былі заглушаныя палітыкай сквапнасці. Я дзякую вам усім за гэтую неверагодную ўзнагароду сёння. Давайце не будзем успрымаць гэтую планету як нешта належнае. Я не ўспрымаю сённяшняе як належнае. Дзякуй вялікі!»

Лепшай акторкай 2015 года прызнаная Бры Ларсан за ролю ў фільме «Пакой».

Фільм «Шалёны Макс: На шляху гневу» згарнуў найбольшую колькасць пераможных статуэтак: за лепшыя касцюмы, працу мастака, лепшы грым і прычоскі, мантаж, гукавы мантаж і звядзенне гуку.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў