Шапку Напалеона купілі за € 1,9 млн


Паўднёвакарэйскі калекцыянер заплаціў € 1,9 млн за адну з самых знакамітых шапак французскага імператара Напалеона Банапарта, паведамляе interfax.by са спасылкай на Бі-Бі-Сі.

Аўкцыён, на які былі выстаўленыя сотні прадметаў гардэроба Банапарта, праходзіў у горадзе Фантэнэбла пад Парыжам, вядомым перадусім тым, што там размешчаны шыкоўны палац эпохі Адраджэння, рэзідэнцыя шмат якіх французскіх каралёў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Да апошняга часу самы вядомы элемент гардэробу Напалеона – двувуголка – належала каралеўскаму дому Манака, чальцы якога вырашылі развітацца з рарытэтам, каб прафінансаваць рэстаўрацыю палацу.

У свой час калекцыю стварыў князь Луі II, прапрадзед цяперашняга манарха, князя Альбэра II. Акцыйны дом ацаніў капялюш у € 300-400 тыс, аднак эксперты меркавалі, што двувуголка сыдзе па значна большай цане.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Двувуголка – адзін з 19 галаўных убораў Напалеона, якія дайшлі да нашага часу. За ўсю сваю кар‘еру палкаводзец змяніў, па некаторых гістарычных звестак, каля 120 галаўных убораў. У гэтай двувуголцы будучы імператар Францыі быў падчас бітвы пры Марэнга ў 1800 годзе. Хоць шапка была часткай звычайнай вайсковай формы той эпохі, Напалеон зрабіў яе «сваёй», закладаючы не ўздоўж, а папярок. Кажуць, ён рабіў гэта, каб быць больш прыкметным на полі бою. У 1804 годзе Напалеон абвясціў сябе імператарам і развязаў вайну з іншымі краінамі Еўропы, скарыўшы большую частку кантыненту. Аднак пасля быў пераможаны, адрокся ад пасаду, і ў 1815 годзе, пасля кароткага вяртання да ўлады і разгромнага паражэння пры Ватэрлоа, быў сасланы на востраў Святой Алены, дзе памёр у 1821 годзе.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў