Двухгадовае дзіця выпала з вакна на 7 паверсе


Няшчасны выпадак адбыўся 1 жніўня ўвечары ў Віцебску. Двухгадовае дзіця выпала з вакна кватэры на сёмым паверсе.

Віцебская міліцыя паведамляе, што дзіця са шматлікімі траўмамі даставілі ў абласны клінічны шпіталь. Гэта ўжо не першы падобны выпадак. Цягам году медыі паведамлялі пра падобныя няшчасныя здарэнні ў Лоеве, Салігорску, Рэчыцы і Берасці.

Ратавальнікі і міліцыя рэкамендуюць бацькам паклапаціцца пра захады бяспекі, калі ў доме ёсць малыя дзеці. На вокны можна ўсталяваць дадатковыя прылады для надзейнага замыкання, або пры ўстаноўцы вокнаў выбраць варыянт, у якім будзе магчыма здымаць аконную ручку.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары