Двух менеджараў «ДарАрсу» затрымалі па падазрэнні ў карупцыі


Адна з крамаў «ДарАрс»

У сераду 25 кастрычніка сілавікі затрымалі двух кіраўнікоў ТАА «ДарАрс», буйнога ведамаснага рытэйлера і вытворцы кветак.

Гэтыя звесткі пацвердзілі дзве крыніцы і афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

«Дырэктар і галоўны інжынер затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС. Упраўленнем Следчага камітэту па Менску распачатая і расследуецца крымінальная справа паводле арт. 210 Крымінальнага кодэксу (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Сталічныя следчыя разбіраюцца ў сітуацыі», – паведаміла Ганчарова.

Паводле Tut.by, затрымалі генеральнага дырэктара ТАА «ДарАрс» Аляксандра Казлова і галоўнага інжынера Аляксея Крупкевіча.

ТАА «ДарАрс» кантралюе амаль што ўвесь гандаль і грамадскае харчаванне ў раёне Менскага чыгуначнага вакзалу, а таксама з’яўляецца буйным аператарам на рынку кветак.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак freeze.by

Стужка навінаў