Двух маладых сланоў выратавалі з мора на Шры-Ланцы (ВІДЭА)


Двух сланянят вынесла ў мора плынню на ўсходнім беразе Шры-Ланкі. Прадстаўнікі ваенна-марскіх сілаў разам з актывістамі – ахоўнікамі дзікай прыроды змаглі выратаваць жывёлінаў ад утаплення.

Аперацыя па выратаванні сланоў працягвалася пяць гадзінаў. Каб дастаць жывёлінаў на бераг, ратаўнікам прыйшлося абматаць іх вяроўкамі. Да выратавання прыцягнулі каманду дайвераў, а таксама тры хуткасныя ваенныя катары.

ВЧ belsat.eu

 

Стужка навінаў