Двое сяброў хацелі пасмажыць шашлыкі на помніку Пятру I у Санкт-Пецярбурзе


Паліцыянты аштрафавалі мужчынаў, якія спрабавалі ўсталяваць мангал для шашлыкоў на галаве «Меднага вершніка».

Паліцыя Санкт-Пецярбургу паведаміла, што здарэнне адбылося 5 жніўня. У той дзень у паліцыю ў Адміралцейскім раёне паступіла паведамленне аб тым, што на помніка Пятру I забраліся двое маладых людзей. Паліцыянты, якія прыехалі на месца, затрымалі дваіх мужчынаў ва ўзросце 20 і 32 гадоў, і даставілі іх у пастарунак. «Інтэрфакс» піша, што на парушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы аб дробным хуліганстве і выпісалі штраф.

Спецыялісты Дзяржаўнага музею гарадской скульптуры, якія агледзелі помнік, не знайшлі на ім пашкоджанняў.

«Бронзавая паверхня і гранітны пастамент не маюць інтэнсіўных забруджванняў і падцёкаў, механічных пашкоджанняў і дэфармацыяў скульптуры таксама не выяўлена. Рэстаўратары ліквідавалі паверхневую забруджанасць», – паведамілі супрацоўнікі музею пасля агляду.

Адмыслоўцы прызнаюць, што помнік у здавальняльным стане, але кажуць, што працягнуць назіранне за манументам.

ДД

Стужка навінаў