Два жыхары Лунінца забілі знаёмую за аплявуху


За жорсткае забойства наступныя 23 гады яны правядуць у турме.

Адзін з асуджаных будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму, а другі – ўзмоцненага.

Мужчыны забілі сваю 36-гадовую знаёмую ў жніўні летась. Жанчына распівала разам з імі алкаголь. Паўстаў канфлікт, і загінулая дала аднаму з мужчын аплявуху, за што яе збілі. Забойцы нанеслі сваёй ахвяры не менш 39 удараў у жыццёва важныя органы. Яна памерла ад страты крыві.

У абвінавачаных ёсць 10 дзён на тое, каб абскардзіць прысуд.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў