«Два шуфлі, чатыры слоі»: расейскага блогера закапалі жыўцом

video

Блогер Габар

«У мяне сапраўды цяплічныя ўмовы, я сяджу ў Instagram’е. Толькі троху халаднавата», – распавядаў Габар напачатку сваёй онлайн-трансляцыі.

Здымкі набліжаюцца да канца. Габар у труне ўжо больш за 22 гадзіны. Неўзабаве яго будуць выкопваць.

Блогер у труне, якую сам зрабіў і выкапаў яму глыбінёю на метр.

Трансляцыю вядуць сябры Габара, якія запрашаюць у эфір дактароў, псіхолагаў, журналістаў і папулярных блогераў. Сам блогер «ляжыць і нічога не робіць», час ад часу чытаючы каментары, якія яму пішуць на «Youtube’е».

«Алах-акбар, ты ўсіх за**, давай вылазь», – пішуць каментатары.

Хлопец кажа, што ў яго замерзлі ногі, яму патрэбная пустая бутэлька, каб пасікаць, ён маральна стаміўся і хоча наверх.

Габар прызнаўся, што такім чынам ён вырашыў выпрабаваць свае фізічныя і псіхалагічныя магчымасці ў замкнёнай прасторы. Перад «пахаваннем» ён сказаў, што «ўсведамляе і бярэ на сябе ўсю адказнасць за вынік эксперыменту», і заклікае гледачоў не спрабаваць паўтарыць гэты ўчынак.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары