Два самалёты Элвіса Прэслі прададуць з аўкцыёну


Самалёты, якія ўласнымі рукамі аздабляў кароль рок-н-ролу, могуць каштаваць ад 10 да 15 мільёнаў долараў.

«Julien’s Auctions» абвесціў пра тое, што хутка пойдуць з малатка два самалёты Элвіса Прэслі. Адзін з іх мае пазалочаную ракавіну і спальнае аддзяленне. Самалёты «Lisa Marie» і «Hound Dog II» на свой густ аздабляў сам кароль рок-н-ролу. Ён набыў «Lisa Marie» («Convair 880») у 1975-м годзе ў «Delta Air Lines», за два гады да сваёй смерці ва ўзросце 42 гадоў, за $ 250 тыс. і назваў у гонар сваёй дачкі.

На пераабсталяванне і ўстаноўку бару, спальні, канферэнц-залы і сістэмы відэаназірання патраціў $ 300 тыс. А «Hound Dog II» («Lockheed Jetstar») набыў таксама ў 1975 годзе за $ 900 тыс., пакуль пераабсталёўваўся «Lisa Marie». Чакаецца, што іх агульны кошт на аўкцыёне складзе ад $ 10 да 15 млн.

На Convair 880 Прэслі, які больш любіў падарожнічаць уначы, мог праляцець да 4 тыс. 800 км. З 1959 да 1962 года было выпушчана толькі 65 такіх самалётаў.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў