Два працэнты жыхароў Расеі назвалі Лукашэнку чалавекам 2015 года


Аляксандр Лукашэнка. Фота gogetnews.info

Два адсоткі жыхароў Расеі назвалі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку чалавекам 2015 года. Апытанне правялі сацыёлагі цэнтру «Левада».

Кіраўнік Беларусі заняў пятае месца па папулярнасці пасля прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна (56 %), міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова (10 %), міністра абароны Сяргея Шайгу (8 %) і прэмʼер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева (4 %). Аналітычны цэнтр Юрыя Лявады прыводзіць пяцёркі лідараў апытання ў 2011-2014 гадах. Лукашэнка туды не ўваходзіў (нязменны пераможца – Пуцін).

Цяперашняе апытанне адбылося 18-21 снежня на рэпрэзентатыўнай усерасейскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1,6 тыс. чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў РФ. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4 %.

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары