Два палякі сцвярджаюць, што знайшлі бронецягнік з золатам нацыстаў


[vc_single_image image=”368486″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”368028″ img_size=”large”]

Двое жыхароў Польшчы заявілі, што знайшлі схаваны ў 1945 годзе пад Вроцлавам (раней Брэслаў) бронецягнік з залатымі зліткамі, каштоўнасцямі і зброяй нацыстаў. Мужчыны звярнуліся ў юрыдычную фірму і хочуць атрымаць 10% ад знойдзенага скарбу, інфармуе ВВС.

Інфармацыя пацвярджаецца ўладамі гораду Валбжых. Справай займаюцца адвакаты, вайскоўцы і паліцэйскія. Паведамляецца, што легенды пра цягнік з золатам даўно былі вядомыя невялічкага гораду пад Вроцлавам. Паводле адной з іх вясной 1945-га, перад прыходам савецкай арміі, нацысты схавалі бронецягнік з золатам у адным з тунэляў каля замка Ксенж. У ім можа быць да 300 тон золата.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў