Два менскія фантаны стануць музычнымі


«Амфітэатр» каля Палаца спорту і «Сталіца» на плошчы Незалежнасці сінхранізуюць са святлом і музыкай.

Праекты зменаў знаходзяцца на завяршальнай стадыі, пасля яны пройдуць экспертызу і ўзгадненне. Галоўны інжынер «Менскзеленбуду» Уладзімір Бабіўскі распавёў БелТА, што будаўнічыя працы пачнуцца налета.

Абодва фантаны стануць «спяваючымі» – іхныя струмені сінхранізуюць з музыкай, да якой дадуць светлавыя хвалі. У выніку фантан будзе паказваць мастацкія прадстаўленні.

Фантаны будуць працаваць і ўзімку. Вады, праўда, не будзе: замест гэтага на іх замацуюць святлодыёдныя каркасы.

Фантан «Амфітэатр» каля Палацу спорту атрымае падсветку і музыку. Фота – CityDog.by

Спецыялісты заменяць старыя трубаправоды, частка інжынернага абсталявання, дададуць гукавое афармленне.

Таксама плануецца ўладкаванне фантана на скрыжаванні вуліцаў Пуліхава і Першамайскай. Ён запраектаваны плоскасцевым, бруі будуць вырывацца з зямлі.

Адрамантаваць фантан на скрыжаванні Пуліхава і Першамайскай сталічныя ўлады абяцаюць ужо некалькі гадоў. Фота – TUT.BY

Такі ж фантан з’явіцца побач з гатэлем Marriott па праспекце Пераможцаў. Раней на гэтым месцы ўжо размяшчаўся фантан, але доўгі час не функцыянаваў.

Найбольш відовішчныя менскія фантаны – «Шырма» каля Нацыянальнай бібліятэкі з распыленнем вады веерам на 360 градусаў і фантан перад тэатрам оперы і балета. Самы магутны і высокі фантан на вадзе – «Ветразь»: амаль палова яе бруяў узнімаюцца над Камсамольскім возерам больш, чымся на 20 метраў. Самы старадаўні – «Хлопчык з лебедзем» у Аляксандраўскім скверы (усталяваны ў 1874 годзе, а ў 2016-м адрэстаўраваны).

«Сталіца», якую чакае мадэрнізацыя, на сёння ў Менску – лідар па колькасці бруяў. Фота – CityDog.by

Усяго ў Менску каля шасцідзесяці фантанаў, больш, чымся палова з іх знаходзіцца на балансе «Менскзеленбуду». На старонцы прадпрыемства можна пазнаёміцца з рэжымам працы кожнай з гэтых крыніцаў.

ДД

Стужка навінаў