Два маладзёны злавілі падлетка і стралялі яму ў твар з пнеўматыкі


Зламыснікі ў Стаўбцоўскім раёне збілі 13-гадовага падлетка і «расстралялі» яго з пнеўматычнага пісталета.

Следчы камітэт паведамляе пра расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні двух жыхароў Менску. Паводле праваахоўнікаў, на вуліцы адной з вёсак у Стаўбцоўскім раёне яны напалі на падлетка без прычынаў збілі яго. Пры гэтым абодва падазраваных былі ў стане апʼянення. Пасля збіцця яны ўтрымлівалі хлопца і стралялі яму ў галаву з пнеўматыкі.

Месца злачынства. Фота прэс-службы Следчага камітэту
Месца злачынства. Фота прэс-службы Следчага камітэту

Пацярпеламу аказалі медычную дапамогу, патрэбу ў шпіталізацыі не было.

Цяпер ладзяцца экспертызы і допыты сведкаў, праверкі паказанняў на месцы здарэння з удзелам падазраваных, вобшукі.

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, падазраваным можа пагражаць абмежаванне свабоды ад 3 да 5 гадоў ці пазбаўленне свабоды ад 3 да 10 гадоў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары