Два чамаданы віртуальных долараў за Br170 млн: пенсіянерка з Воршы стала ахвярай махляра


Жыхарку абласнога гораду ў інтэрнэце падмануў невядомы грамадзянін ЗША, паабяцаўшы перадаць ёй на захаванне 10 мільёнаў долараў. Каб атрымаць багацце, жанчына мусіла аплаціць курерскія паслугі.

Пенсіянерка добра ведала ангельскую і праз інтэрнэт пазнаёмілася з мужчынам, які распавёў ёй што працаваў лекарам у Сірыі, дзе воляй лёсу завалодаў двума чамаданамі з 10 мільёнамі долараў. Спаслаўшыся на тое, што Беларусь – спакойная краіна, а сама пенсіянерка – надзейны чалавек, махляр прапанаваў жанчыне ўзяць грошы на захаванне.

Дзіўная форма дастаўкі чамаданаў яе не насцярожыла. Злачынца прапанаваў пераслаць запаветных мільёнаў на рахунак у банк афрыканскай дзяржавы Гана, каб пасля ён змог аплаціць паслугі кур’ера, які меўся прывезці ўсю наяўную суму ў Беларусь.

Жанчына запазычыла і пераслала амерыканцу на курерскія паслугі 170 мільёнаў рублёў. Жыхарка Воршы магла страціць яшчэ больш, але трывогу забілі сваякі. Аднак грошы ўцяклі ў сусветную павуціну, мужчына бясследна знік, а спробы звязацца з банкам у Гане вынікаў не даў.

ДР, belsat.eu паводле uvd.vitebsk,gov.by

Стужка навінаў