Дундукову, Фёдараву і Стрыбульскаму, фігурантам «справы патрыётаў, працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай


Андрэй Дундукоў, якога затрымалі 21 сакавіка, застанецца пад вартай у СІЗА-1 яшчэ на чатыры месяцы. Уладзімір Фёдараў, якога затрымалі 29 сакавіка, і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, – на два месяцы. Такую інфармацыю распаўсюдзіў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргея Стрыбульскага, затрыманага 21 сакавіка, падоўжылі тэрмін на два месяцы. Цяпер ён у СІЗА-1.

Алесю Яўдаху падоўжылі тэрмін утрымання да 21 ліпеня. Пра гэта ён напісаў у сваім лісце.

Толькі аднаму з 16-ці фігурантаў справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», Сяргею Кунцэвічу, не інкрымінуюць дадатковага абвінавачання«Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

19 траўня фігуранта «справы патрыётаў» Яўгена Палтаржыцкага перавялі пад хатні арышт. Першапачаткова следства абвінавачвала яго ў рыхтаванні масавых закалотаў, пазней дадалі артыкул аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. Хлопец з’явіўся ў відэасюжэце пра арганізацыю «Белы легіён». У матэрыяле гаворыцца, што хлопец паказаў праваахоўнікам «схрон» з боепрыпасамі. Сам Палтаржыцкі ў сюжэце пра боепрыпасы нічога не сказаў.

Агулам па справе «Белага легіёну» затрымалі 26 асобаў. За кратамі застаюцца 16 чалавек.

Спіс затрыманых увесь час абнаўляе праваабарончы цэнтр Вясна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў