«Думаю, Ярмошына не адмовіцца, калі прапануюць папрацаваць яшчэ» (Інтэрв’ю з сакратаром ЦВК)


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=6C6AlCktEVY”][/vc_column][/vc_row]Мікалай Лазавік распавядае пра складанасці з візавымі санкцыямі і далейшыя прафесійныя планы кіраўніцтва Цэнтрвыбаркаму.

«Адразу, калі ўвялі гэтыя візавыя санкцыі, я сказаў, што гэта цалкам неканструктыўныя меры і нават назваў іх абсурднымі. Абмяжоўваючы наш уезд у краіны, дзе нам хочуць прадэманстраваць нейкі перадавы досвед, нас па сутнасці адхіляюць ад гэтага досведу», – заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у інтэрвю «Белсату».

«Мы з’яўляемся чальцамі Асацыяцыі арганізатараў выбараў краінаў Еўропы, штогод адбываюцца канферэнцыі, а мы не можам магчымасці паехаць на гэтыя канферэнцыі. Гэта ў нейкай меры проста крыўдна!» – мяркуе Мікалай Лазавік.

І распавядае, ці будзе працаваць у ЦВК яго цяперашняя старшыня пасля сканчэння кантракту:

«Калі Лідзіі Міхайлаўне прапануюць папрацаваць яшчэ, думаю, яна не адмовіцца. У 2016-м Цэнтрвыбаркам складае свае паўнамоцтвы, калі нам з Лідзіяй Міхайлаўнай не прапануюць працаваць у новым складзе, мы ўспрымем гэта як належнае».

Стужка навінаў