«Дубаломаў здаваць не будуць». Аляксандр Класкоўскі пра графіцістаў ды збітых у судзе


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZ2VzWTgxU2ZHVTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]За некалькі хвілінаў да вынясення прысуду графіцістам палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі назваў, якім будзе пакаранне і растлумачыў чаму. А таксама паразважаў, што будзе з амапаўцамі, якія 20 хвілінаў збівалі ў судзе двух актывістаў і журналіста.

Беларускія ўлады – не настолькі дурныя, каб перці на ражон. Яны столькі гадоў намагаліся апошнюю дыктатуру Еўропы ператварыць у партнёра Захаду, стварылі тут міратворчую пляцоўку, сталі «донарам регіянальнай стабільнасці». І яны не хочуць пусціць гэта ўсё сабаку пад хвост: наўрад ці графіцістам дадуць рэальныя турэмныя тэрміны, хлопцаў пакараюць больш мякка. Іх не апраўдаюць, бо для ўладаў гэта азначае паказаць слабіну. Таму будзе або ўмоўнае пакаранне, або штраф.

Справу са збіццём збітых актывістаў і журналістаў падвесяць, як падвесілі справу збіцця аднаго з графіцістаў падчас затрымання. Беларускія ўлады будуць лавіраваць, каб усё ж такі санкцыі былі знятыя.

У грамадстве будуць падтрымліваць градус страху і не будуць здаваць сваіх дубалобаў, каб у цэрбераў была поўная ўпэўненасць, што нават калі яны перагнуць кій і дадуць занадта шмат кухталёў каму-небудзь з пятай калоны, то ім нічога за гэта не будзе.

Размову цалкам глядзіце ў відэа.

Стужка навінаў