ДТЗ пад Ваўкавыскам: «Audi» праскочыла пад паўпрычэпам грузавіка і засталося без даху


Толькі па выпадковасці ў выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

ДТЗ адбылося 10 жніўня каля 15 гадзін на ўчастку аўтадарогі Р-78 Ваўкавыск – Вярэйкі.

На павароце на вёску Цярэшкі кіроўца МАЗу, прызначанага для перавозкі жывёлы, выязджаючы з другараднай дарогі на галоўную, не заўважыў «Audi», якое рухалася па галоўнай дарозе.

Легкавое аўта на ўсёй хуткасці праехала паміж восямі прычэпу.

Кіроўца «Audi» паспеў прыхіліць галаву, у ягонага аўта, якое вылецела ў кювет, зрэзала дах.

Аддзел ДАІ Ваўкавыскага РАУС праводзіць праверку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле volkovysk.by

Стужка навінаў