Паліцыя амерыканскага штату Джорджыя шукае падазраванага ў забойстве пяці чалавек.
Па дадзеных паліцыянтаў, усе пяць чалавек памерлі ад агнявых раненняў. Пры гэтым адзначаецца, што целы знайшлі ў двух розных месцах.
Паліцыя заяўляе, што спачатку знайшлі целы трох чалавек, а потым выявілі яшчэ аднаго забітага і аднаго параненага. Апошняга даставілі ў лякарню, але выратаваць яго не ўдалося.
Асобу падазраванага ўжо ўстанавілі. Паводле звестак паліцыі, ён дзейнічаў у адзіночку.
Магчымыя матывы злачынства не называюцца.
Гэта ўжо другое за апошнія содні масавае забойства ў ЗША. Увечары 22 красавіка стала вядома, што адзін або некалькі невядомых застрэлілі ў Агаё сямʼю з васьмі чалавек.
У жывых засталіся трое дзяцей з гэтай сямʼі, уключаючы аднаго нованароджанага.
У адрозненне ад выпадку ў Джорджыі, паліцыя Агаё па-ранейшаму не ведае, хто здзейсніў гэтае злачынства.
Паліцыя мяркуе, што зламыснікі (калі іх было некалькі) узброеныя і небяспечныя.
МЯ, паводле bbc.com