«Другiя Дажынкi» – нашая беларуская антыўтопія

photo

Вайна, смерць, эротыка і паламаныя мары на палотнішчах беларускай мастачкі Жаны Капуснікавай.


У Цэнтры сучасных мастацтваў у Менску адчыніўся арт-праект «Другiя Дажынкі» мастачкі Жаны Капусцінай.
Гэта працяг яе папярэдняга праекту «Дажынкі», які прэзентавалі ўвосень 2013 года.

«На карцінах на той выставе жывуць, адпачываюць і працуюць вельмі прыгожыя, добрыя беларусы» – гаворыць Жана.

Выяўленчую мову, на якой Капусціна кажа з гледачом, засталася ранейшаю, а ідэя для выставы «Другія Дажынкі» была ўзятая з жыцця:

«У свеце вайна ідзе і мне не атрымалася быць у баку».

Новую серыю можна назваць антыўтопіяй, дзе асноўныя сюжэты смерць і вайна.

МР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары