Другі пілот летака «Germanwings», якога лічаць вінаватым у авіякатастрофе, доўгі час лячыўся ў псіхіятра


Паліцыя правяла шматгадзінны вобшук кватэры Андрэаса Любіца. Паводле праваахоўнікаў, перадсмяротнай запіскі не было, аднак яны зрабілі «важнае адкрыццё». Што менавіта выявілі ў ягоным доме, пакуль не паведамляецца.

Як піша таблоід «Bild», Любіц на працягу палутара гадоў праходзіў курс псіхіятрычнага лячэння. Пра працяглую дэпрэсію пісала і брытанская газета «Daily mail». Паводле выдання, ён перажываў «асабісты крызіс», звязаны з няўданым каханнем.

Следства з дапамогай дадзеных чорнай скрыні прыйшло да высновы, што Любіц наўмысна знішчыў самалёт. У адсутнасць капітана судна ён замкнуў дзверы кабіны і пачаў зніжэнне. Лятак урэзаўся ў гару ў французскіх Альпах. Ахвярамі катастрофы сталі 149 чалавек: 144 пасажыры і 5 членаў экіпажу. Усе загінулі. Працягваецца пошук целаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў