Дональд Туск заявіў пра крах зоны Шэнген


Еўрапейскі Звяз мае каля двух месяцаў для таго, каб  развязаць міграцыйны крызіс. У выпадку неэфектыўнасці стратэгіі, надыйдзе канец Шэнгенскай зоны, – заявіў у аўторак кіраўнік Еўрапейскага савету Дональд Туск. Палітык таксама спаслаўся на прапанову рэформаў ЕЗ, прадстаўленай Вялікай Брытаніяй на снежаньскім саміце.

Ён падкрэсліў, што важнай умовай для эфектыўнай міграцыйнай палітыкі Еўропы з’яўляецца абарона знешніх межаў. «Калі мы не зможам забяспечыць нашыя вонкавыя межы, ЕЗ пацерпіць крах як палітычны праект».

Раней 19 студзеня кіраўнік Еўракамісіі для Жан-Клод Юнкер ужо папярэдзіў, што знікненне шэнгенскай зоны пагражае існаванню самога Еўразвязу.

Шэнгенскае пагадненне аб спрашчэнні пашпартна-візавага кантролю было падпісана 14 чэрвеня 1985 года і першапачаткова дзейнічала ў пяці краінах – Бельгіі, Нідэрландах, Люксембургу, Францыі і Нямеччыне. Цяпер у зону Шэнген уваходзяць 26 еўрапейскіх дзяржаў.

ДР, belsat.eu паводле tvn24.pl

Глядзі таксама
Каментары