Доналд Трамп прызначыў новага кіраўніка Дзярждэпартаменту


Трамп. Фота - REUTERS/Leah Millis

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп адправіў у адстаўку дзяржсакратара Рэкса Тылерсана. Новым кіраўніком Дзярждэпартаменту стане дырэктар ЦРУ Майк Пампеа, а саму спецслужбу ўпершыню ў гісторыі ўзначаліць жанчына – экс-намеснік кіраўніка ЦРУ Джына Гаспел.

«Майк Пампея, дырэктар ЦРУ, будзе нашым новым дзяржсакратаром. Ён цудоўна справіцца з гэтай працай! Дзякуй Рэкс Тылерсану за яго службу! Джына Гаспел стане новым дырэктарам ЦРУ, і першай жанчынай, абранай для гэтага. Віншаванні ўсім!» – напісаў Трамп у Twitter.

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі пра супярэчнасці паміж Трампам і Тылерсанам. У кастрычніку цыркулявалі чуткі, што Тылерсан нібыта абазваў Трампа дурнем. СМІ паведамлялі пра тое, што паміж Тылерсанам і Трампам узнікалі сур’ёзныя рознагалоссі, у прыватнасці, па пытаннях ракетных выпрабаванняў Паўночнай Карэі і ядравай праграмы Ірану. Сам дзяржсакратар запэўніваў, што ў яго нармальныя адносіны з прэзідэнтам, адзначае Бі-бі-сі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары