Доналд Трамп: Мы зоймемся Паўночнай Карэяй


У Белым доме паведамілі, што прэзідэнт ЗША Доналд Трамп разглядае любыя варыянты адказу на новыя ракетныя запускі ў КНДР.

«Мы зоймемся Паўночнай Карэяй. Мы зможам з імі справіцца. Імі зоймуцца. Мы з усім справімся », – сказаў Трамп, паведамляе “Голас Амерыкі”.

Пазней прэс-сакратара Белага дома Сару Хакабі Сандэрс спыталі, ці можа адказ ЗША ўключаць удар па Паўночнай Карэі.

«Як мы ўжо шмат разоў казалі, прэзідэнт не будзе абʼяўляць пра якія-небудзь рашэннях, але разглядаюцца любыя варыянты», – адказала яна.

У суботу, праз дзень пасля выпрабавання паўночнакарэйскай ракеты, якая, па сцвярджэннях Пхеньяна, здольная даляцець да любога кутка ЗША, Трамп выступіў з рэзкай крытыкай Кітая, які зʼяўляецца магутным суседам Паўночнай Карэі і яе адзіным важным саюзнікам.

«Я вельмі расчараваны Кітаем, – напісаў Трамп у Твітэры. – Яны нічога не робяць для нас з Паўночнай Карэяй, адны размовы. Мы не можам дазволіць, каб гэта працягвалася. Кітай мог бы з лёгкасцю вырашыць гэтую праблему!»

Амбасадар Кітая ў ААН Лю Цзэі адхіліў крытыку ЗША, адзначыўшы, што «у пытанні ўстанаўлення міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве ёсць два асноўных бокі – гэта КНДР і ЗША».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў