Доналд Трамп: многія краіны НАТО пагадзіліся павялічыць выплаты ў бюджэт альянсу


«Грошы ўжо пачалі паступаць… НАТО стане мацней», – напісаў кіраўнік ЗША ў «Twitterʼы», знаходзячыся на саміце «Вялікай сямёркі» у Сіцыліі.

25 траўня на саміце НАТО ў Бруселі Доналд Трамп, раскрытыкаваў партнёраў па альянсе за тое, што яны, паводле яго, недастаткова інвестуюць у НАТО.

Фінансаванне НАТО ў адсотках ад ВУП краіны-удзельніка. Інфаграфіка: money.cnn.com
Інфаграфіка: money.cnn.com

У Бруселі Трамп прапанаваў павялічыць членам НАТО абаронныя выдаткі да 2 % ВУП. Цяпер толькі пяць з 28 членаў альянсу выконваюць гэтую норму, якая мае рэкамендацыйны характар.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў