Доналд Трамп: Крым расейскі, бо там усе размаўляюць па-расейску


Такую заяву амерыканскі прэзідэнт нібыта зрабіў падчас нядаўняга саміту G7, паведамляе выданне Buzzfeed, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.

Атрымаць каментар у Белым доме ў Buzzfeed пакуль не атрымалася.

Паводле суразмоўцы выдання, амерыканскі прэзідэнт падзяліўся сваймі развагамі пра Крым падчас вячэры з лідарамі G7, дадаўшы, што Украіна «адна з самых карумпаваных краінаў свету» (у 2017 годзе на 130 месцы са 180 краінаў). Выданне адзначае, што не зразумела ці гэта быў жарт, ці ЗША змяняе сваю вонкавую палітыку.

Саміт G7 адбыўся 8-9 чэрвеня ў канадскім Квебеку.

ЮВ, belsat.eu, паводле buzzfeed.com

Глядзі таксама
Каментары