Доналд Трамп і Кім Чэн Ын сустрэнуцца ў Сінгапуры


REUTERS / Kevin Lamarque and Korea Summit Press Pool / FORUM

Сустрэча амерыканскага прэзідэнта і лідара Паўночнай Карэі ўсё ж такі адбудзецца 12 чэрвеня.

Прэс-сакратарка Белага дому Сара Сандэрс паведамляе ў сваім Twitter, што сустрэча адбудзецца на выспе Сэнтоса ў гатэлі Capella.

Нагадаем, што 24 красавіка амерыканскі прэзідэнт выслаў ліст на адрас кіраўніка КНДР. У ім гаворыцца, што запланаванай сустрэчы не адбудзецца праз «адкрыта варожыя выказванні» з боку кіраўніцтва Паўночнай Карэі.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары