Домрачава выгуляла мас-старт у Антгольцы


Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава – лепшай у мас-старце на этапе Кубку свету, які сёння завяршыўся ў італьянскім Антгольцы.

Вынік Дар’і Домрачавай – 40 хвілін 23,29 секунды. Анастасія Кузьміна, якая прадстаўляе Славакію і якая заняла другое месца, адстала ад беларускай біятланісткі на 11,9 секунды.

«Былі пытанні па інвентары, я зрабіла высновы і разумела, што акцэнт трэба зрабіць на стральбе. Гэта ж біятлон, тут часцяком апошняя стральба вырашае зыход гонкі», – цытуе Дар’ю Домрачаву kalashnikov.media.

Дзякуючы такому выніку беларуская біятланістка заваявала аўтаматычны пропуск у алімпійскі мас-старт ад зборнай Беларусі. Нашая суайчынніца – 5-ая ў агульным заліку Кубку свету.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак biathlonworld.com

Стужка навінаў