Домрачава патлумачыла, чаму ў гонцы пераследавання ў Пхёнгчхангу заняла толькі 37 месца


Дар'я Домрачава падчас няўдалай гонкі

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава распавяла пра прычыны няўдалага выступу.

Яна прыйшла на фініш 37-й.

«Выходзіла на старт, хацела змагацца, біцца. На жаль, атрымалася так, як атрымалася. Ці, дакладней сказаць, не атрымалася так, як не атрымалася. Чацвёртая стральба? Усё максімальна ясна і зразумела. Моцны вецер быў дастаткова непрадказальны. Парывы ​​то сціхалі, то зноў аднаўляліся з вялікай сілай. Падчас апошняй стральбы як раз быў моцны парыў. Але я ўжо і так разумела, што лідары гонкі адправіліся на дыстанцыю. Таму вырашыла рызыкнуць: не бачыла сэнсу чакаць. На жаль, рызыка сябе не апраўдала. Застаецца толькі развесці рукамі. Жыццё на гэтым не сканчаецца», – заявіла Дар’я Домрачава.

Сёння а 21:30 на лёд выйдуць канькабежцы ў дыстанцыі 1500 метраў, сярод іх – беларуска Марына Зуева.

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол», фотаздымак Murad Sezer/ Forum

Глядзі таксама
Каментары