Домрачава і Бʼёрндален пераедуць у новы дом пад Менскам у 2017 годзе


Цяпер іх «Акіянскі лайнер» на беразе Менскага мора ў вёсцы Лапаравічы будуецца. Неўзабаве пара плануе пераехаць туды з першынцам, які народзіцца ў кастрычніку.

«Будаўніцтва ідзе выдатна. Дарʼя будуе гэты дом ужо на працягу многіх гадоў. Гэты вялікі праект завершыцца цягам наступнага года. Будзе выдатна праводзіць шмат часу ў Менску. Гэта прыгожы горад, нам там добра», – распавёў васьміразовы алімпійскі чэмпіён пра планы на будучыню.

«Дакладна, што нашае дзіця будзе гаварыць на двух, а тое і трох мовах. Трэба ведаць некалькі моў, гэта карысна. Я не кажу так шмат па-расейску, толькі троху разумею. Думаю, буду вучыць расейскую разам з дзіцем », – дадаў Бʼёрндален.

Спарстменаў неаднаразова бачылі разам, але свае адносіны яны не афішавалі. Бʼёрндален быў жанаты на бельгійскай біятланістцы італьянскага паходжання Наталі Сантер, але пасля шасці год шлюбу ў 2012 яны развяліся.

 Дарʼя Домрачава: Я ніколі не выконвала якіх-небудзь палітычных заданняў КДБ

ДР belsat.eu паводле sports.ru

Стужка навінаў