Дольф Люндгрэн прыехаў у Беларусь


Амерыканскі актор наведаў офіс кампаніі «Гейм Стрым», якая займаецца распрацоўкай кампʼютэрных гульняў.

Дольф Люндгрэн апублікаваў учора ў свамі «Інстаграме» відэасэлфі на фоне каляднай ялінкі, зробленай з бутэлек.

Arrived n Belarus with the bottle tree!! 🎄🎄👊🇧🇾

Видео опубликовано Dolph Lundgren (@dolphlundgren)

«Прыехаў у Беларусь з бутэлькавым дрэвам», – напісаў актор.

Кампанія «Гейм Стрым», вытворца сусветна вядомай гульні «World of Tanks», падала ў сваім блогу, што Люндгрэн прыехаў «да іх».

Нагадаем, сёлета ў жніўні для ўдзелу ў здымках рэкламнага роліка гульні «World of Warships» ў Беларусь прыязджаў Стывэн Сігал. Пазней ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і пакаштаваў моркву з прэзідэнцкага агароду.

Дзве зоркі баевікоў 90-х гадоў мінулага стагоддзя неўзабаве сустрэнуцца тварам у твар у кіно: Сігал і Люндгрэн абвесцілі здымкі супольнай стужкі «Смяротны арсенал» («Deadly Arsenal»). Паводле сюжэту, лейтэнант Дрэйк Коўл (Сігал) будзе ратаваць свет ад смяротнага вірусу, які скраў шалёны былы вайсковец Рычард (Люндгрэн).

ДД

Глядзі таксама
Каментары