Долары па беларускіх банкавых картках можна будзе здымаць без абмежаванняў


Беларускія банкі здымаюць абмежаванні на зняцце валюты ў банкаматах. Пра гэта паведамляе БелТА.

«З 9 лютага адмяняецца абмежаванне на зняцце наяўнай замежнай валюты ў банкаматах Белінвестбанка па картках, намінаваных у беларускіх рублях, а таксама па картках, эмітаваных іншымі банкамі», сказана ў паведамленні Белінвестбанка. Сёння ж ён павялічыў да Br10 млн дзённы ліміт на грашовыя пераводы ў інтэрнэт-банкінгу на карткі, бягучыя (разліковыя), укладныя (дэпазітныя) рахункі ў замежнай валюце.

Белаграпрамбанк вярнуў магчымасць здзяйсняць у інтэрнэце валютна-абменныя аперацыі па сваіх рублёвых картах, усталяваўшы пры гэтым ліміт у памеры $ 500 (у тыдзень) альбо эквівалент па курсе плацежных сістэмаў.

Пріорбанк аднавіў разлікі ў беларускіх рублях на замежных інтэрнэт-рэсурсах з выкарыстаннем плацёжных картак у нацыянальнай валюце, таксама прадугледзеўшы абмежаванні ад $ 50 да $ 400 у дзень ($ 350-2,8 тыс. у тыдзень) у залежнасці ад тыпу карты.

Беларусбанк, у сваю чаргу, аднавіў выдачу крэдытаў на будаўніцтва і куплю жылля на ўмовах сістэмы будаўнічых зберажэнняў. Выдачу ўсіх пазыкаў на фінансаванне нерухомасці ён прыпыніў у студзені.

Паводле БелТА

Стужка навінаў