Долар вырас да 15 412 рублёў


8 чэрвеня на біржы адбыліся чарговыя таргі. Долар вырас на 96 рублёў.

Курс долара наблізіўся да лютаўскага рэкорду, да якога не хапае ўсяго 39 рублёў.

У сваю чаргу еўра знізіўся на 57 рублёў і склаў 17 237 рублёў.

Курс расейскага рубля вырас да 276,21 рубля.

У стасунку да кошыку валютаў беларускі рубель аслабеў на 0,48 %.

НМ, belsat.eu, паводле News.tut.by

Стужка навінаў