Долар скокнуў вышэй за 16250 рублёў


На гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў на 235 рублёў і ўсталяваў новы рэкорд – 16 259 рублёў.

Курс еўра таксама абнавіў гістарычны максімум, дасягнуўшы значэння 17973 рублі. Курс расейскага рубля вырас з 244,7 да 246,66 беларускага.

У панядзелак 17 жніўня курс долара ўпершыню перавысіў 16 тысячаў рублёў. Можна чакаць, што хутка значэнне ў 18 тысячаў рублёў перавысіць еўра. Ужо цяпер у абменніках яго прадаюць па 18 280 рублёў, паведамляе «Еўрарадыё».

Аслабленне нацыянальнай валюты адбылося пасля падзення расейскага рубля, якое адбылося пасля нядаўняга зніжэння коштаў на нафту. Напрыклад, сёння ўпершыню за паўгода курс еўра падняўся вышэй за 73 расейскіх рублі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў