Долар патаннеў на 20 рублёў, еўра – на 90


Па выніках таргоў 14 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы рубель умацаваўся ў стасунку да долара і еўра.

Курс долара знізіўся на 20 рублёў і складае цяпер 14 220 рублёў. Курс еўра – 15 220 рублёў, знізіўся на 90 рублёў.

У той жа час курс расейскага рубля вырас з 277 да 278 рублёў.

У панядзелак, 13 красавіка, курс долара вырас на 110 рублёў (да 14 440 рублёў), еўра – на 90 рублёў (да 15 310), а курс расейскага рубля знізіўся з 280 да 277 рублёў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары