Долар па 3000. Інтэрнэт пра выбары


Нацыянальная псіхіка выпрацоўвае адзіны магчымы варыянт рэакцыі на прэзідэнцкую кампанію.

Амерыканскі пісьменнік Чарльз Букоўскі пісаў, што «дыктатура адрозніваецца ад дэмакратыі тым, што ня трэба марнаваць час на галасаванне». Падобную думку меў Франсуа Марыяк: «Адзіны плюс дыктатуры – ня трэба гадзінам сядзець ля радыёпрымача, каб даведацца вынікі выбараў». Жартуюць пра палітыкаў і выбары ў кожнай краіне. На старонках газет, па радыё і на тэлебачанні. Рэдакцыя «Белсату» сабрала сённяшнія пярліны ў інтэрнэце – адзінай прасторы, дзе беларусы могуць рэфлексіраваць.

На большасць рэчаў рэагаваць ня трэба – смешна і так. Баранавіцкі партал Intex-Press публікуе здымак смажаных кураў, якія паляць цыгарэты сваймі галовамі-апельсінамі:

Што праўда, часам смешныя рэчы трапляюць і ў тэлевізійны эфір. Вось так кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Улаховіч ацэньваў беларускую навуку ў сваёй выбарчай прамове.

Найбольш папулярным сёння ў беларускім інтэрнэце жартам стала размова на ўчастку паміж выбарцам і прадавачкай гарэлкі:

– А цыгарэт няма?

– Няма, канешне, мы ў школе.

Віктар Контар піша, што «на адным выбарчым участку долар прадаюць за 3000 рублёў».

Антыжурналісту Віктару Малішэўскаму цікава, хто пераможа – «яўка ці Лукашэнка? Стаўлю на яўку. Яўка – наш рэальны кандыдат!»

Туітэр-акаунт «Сумны Коленька» піша, што «жонка Ўлаховіча адмовілася галасаваць за мужа, цяпер у яго стала ў два разы меней галасоў».

У фэйсбуку з’явіўся здымак галоўнага ўваходу Палацу культуры чыгуначнікаў:

Традыцыйны для Беларусі паслябарчы вечар пратэсту раздзяліў лёс вечару адпачынку для 45-гадовых. Пад здымкам з Плошчы журналіста Івана Шылы пачала адбывацца дыскусія, якая сама можа стаць анекдотам:

– Тысяч пяць ёсць?

– Кажуць, 50.

– 50 тысячаў – гэта вам не жарты!

Сцэнар развіцця падзей запрапанаваў фэйсбук «Радыё Свабоды»:

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары