«Долар наш»: прадавай і набывай валюту выгадна


Чорны рынак валюты ў Беларусі паўстае з попелу. У інтэрнэце з’явілася альтэрнатыва заблакаванага абменніка Prokopovi.ch.

Паводле аўтараў, «DollarNash» – сайт з найлепшым курсам для пакупкі і продажу валюты ў краіне.

Старонка створана па прынцыпу дошкі аб’яваў, на якой усе жадаючыя могуць размясціць свае прапановы. Заяўкі абнаўляюцца кожныя пару хвілінаў. Шмат з іх ужо неактуальныя. Сярэдні курс куплі – 13500, продажы – 14500 за долар. > Старонка створаная паводле прынцыпу дошкі абвестак, на якой усе ахвочыя могуць размясціць свае прапановы. Заяўкі абнаўляюцца кожныя пару хвілінаў. Шмат з іх ужо неактуальныя. Сярэдні курс куплі – Br 13 500, продажу – Br 14 500 за долар.

Відавочна, што абменныя аперацыі нелегальныя, і незразумела, якім чынам аўтары праекту плануюць абараніць сваіх карыстальнікаў ад «ціхароў».

Падчас леташняга валютнага крызісу з дапамогай сайту prokopovi.ch беларусы прадавалі і куплялі валюту, якой не было ў абменніках. Асаблівасцю было тое, што ўдзельнікам прапаноўвалася здзейсніць здзелку праз афіцыйны афлайнавы абменны пункт любога банку. Цяпер улады Беларусі ўвялі збор 30 % на куплю валюты, што зводзіць на нішто спробы легалізацыі ўгоды.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў